15 февраля 2015

ці добра прасіць у абставін прабачэння?
нічога не бачу, зліваюся з шэрымі воблакамі смогу. скрыгытаю зубамі ад незадавольнасці: нават мая разумная і прыстойная палова стамілася ад бясконцых чарнавікоў, сшыткаў, ад бледна-белага свету, які пяшчотна таміцца на маём падваконніке. жадаю, каб снова наваколле брызнула зяленым бушуючым лісцем, каб ад вільготных мхоў асфальт трэскаўся, каб вінаградная лаза ды плюшч паўзлі ад зямлі да самых дахаў, каб пахла даждом і квітнеюшчым бэзам, каб я зноў была п'яна, як электрык з жэсу, каб дым з маёй папіросы уздымаўся да небасхіла, каб усмешка не спаўзала с твараў маіх сяброў, каб кветак было шмат, каб мары і эпітэты не сыходзілі з маіх вуснаў, каб у галаве пераварот і зноў, і зноў, і зноў...

нічога не бачу.

жадаю толькі адпусціць сабе на ўсе чатыры бакі. каб мая кіпяшчая кроў бурліла і каб усі табу для мяне сталі дазваленнем..я з тых, якіх за хвост не паймаешь. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий