07 февраля 2015

кожную пятніцу праносяцца перад маімі вачамі патанулыя у зімовай цемры вуліцы менска, і я ўсё разважаю: калі сыдзе тая горкая кропля чагосьці ненавіснага мне? не, вы не падумайце, што я менск не люблю, бо гэта зусім не так; толькі у кожнай рэчы, да якой я адчуваю цягу, я бачу дзьве паловы: першая з'яўляецца цудоўнай, амаль бездакорнай, усім сваім існаваннем зачароўвае мяне, а другая палова - другі бок медалі - пачарствелая і ужо няпрыемная на смак. не патрэбна пытацца ў мяне чаму я разумею гэта так, бо усе мы розныя і кожны з нас мае свой непаўторны светапогляд.
звярнёмся да менску. знайшла я тры дні назад старую кнігу (83 года, калі казаць дакладна) пра горад, а там напісана амаль пра кожны будынак і прыкладзена шмат фотаздымкаў. першая мая думка была "вельмі прыгожа, ціха і залагоджана, пры гэтым і інфраструктура ёсць, а зараз што? кватэры будуюцца, гандлёвыя будынкі, а архітэктура плача кракадзілавымі слязамі - сучасныя наватары лічуць, то шкло апрыорі робіць будынак неверагодна асабістым і выдатным (ах, да хто з гэтым пагадзіцца!). адчынаюцца новыя ўстановы, кафэ, рэстараны, а большая часка з іх - незапакоенныя мясціны, якія кішаць ці агіднымі "вяршкамі грамадства", ці гэтак жа няпрыемныя для мяне хіпстарамі, што снуюць з боку ў бок і шукаюць каму б яшчэ даказаць свае нонканфармісцкія настроі. вось! па тратуары разгульваець  аднолькава (модна і прагрэссіўна, як жа) апранутая моладзь, такія ж сумбурныя дарослыя і да болю зачахлыя старыя. не вельмі прывабна гучыць, так? я жадаю любіць людзей, да, усіх без выключэння, але калі няспадзявана чую выпадковую размову мінакоў, то мне вельмі хочацца быць дзе-нібудзь далёка, дзе нікалі не было злых постсавецкіх стэрэатыпаў і такой аморфнасці да жыцця.
аморфнасць, во..гэта бяда страшнейшая за іншыя. не жадаюць яны ні працаваць, ні вучыцца, толькі гнісці у ўласных калавых масах. здаецца мне, што хістаюцца яні па свеце ды нічога не шукаюць: час каратаюць, дакладнее, выкідваюць час на звалку, як самае ненавіснае смецце.
што з табою здарылася, менск, дружа? навошта нам непатрэбныя будынкі і валідатары, калі ўсе на вачах памірает? ад мовы адказваюцца, адварочваюцца ад спроб энтузіастаў зрабіць добры тавар, таленавітыя асобы не палучаюць неабходный падтрымкі, музеі і тэтры адыходзяць у мінулае; зараз модна люта фапаць на забугровае, сваё не робяць, а таго, што ўсе-такі зроблена баяцца як агня. да і талерантнасць як праз зямлю правалілася.. толькі нянавісць і смутак у чалавечых абліччах. і славіўся калісьці горад чысцінёй, а зараз амаль кожны дробнае смецце сябе жа пад ногі кіне і пойздзе далей па сваім справам, як нічога і не было.
вельмі радуюся, калі бачу чалавека, што дапамагае іншаму, ці падбірае з мокрага асфальту нават выпадкова выпушчанаю паперку ці праяздны білет, які ідзе спакойна і не мае на твары таго напышлівага або незадаволенага выразу, які не турбуецца аб тым, што падумаюць людзі, а робіць бяскарыслівыя добрая справы нягледзячы на абставіны. чалавек, будзь чалавекам і ў беларусі. не гадзь пад сябе і пад другіх, рабі сваю будучыню лепшай за тое, што маеш зараз.

Комментариев нет:

Отправить комментарий