28 февраля 2015

дапамажыце мне, людзі, чаму іншыя робяць благое, а кошкі на душы скрабуць у меня. аж выкруціцца вонкі хочацца.
тыя, мусіць, сумлення не маюць, а маё - аж полымя.. 

15 февраля 2015

ці добра прасіць у абставін прабачэння?
нічога не бачу, зліваюся з шэрымі воблакамі смогу. скрыгытаю зубамі ад незадавольнасці: нават мая разумная і прыстойная палова стамілася ад бясконцых чарнавікоў, сшыткаў, ад бледна-белага свету, які пяшчотна таміцца на маём падваконніке. жадаю, каб снова наваколле брызнула зяленым бушуючым лісцем, каб ад вільготных мхоў асфальт трэскаўся, каб вінаградная лаза ды плюшч паўзлі ад зямлі да самых дахаў, каб пахла даждом і квітнеюшчым бэзам, каб я зноў была п'яна, як электрык з жэсу, каб дым з маёй папіросы уздымаўся да небасхіла, каб усмешка не спаўзала с твараў маіх сяброў, каб кветак было шмат, каб мары і эпітэты не сыходзілі з маіх вуснаў, каб у галаве пераварот і зноў, і зноў, і зноў...

нічога не бачу.

жадаю толькі адпусціць сабе на ўсе чатыры бакі. каб мая кіпяшчая кроў бурліла і каб усі табу для мяне сталі дазваленнем..я з тых, якіх за хвост не паймаешь. 

07 февраля 2015

кожную пятніцу праносяцца перад маімі вачамі патанулыя у зімовай цемры вуліцы менска, і я ўсё разважаю: калі сыдзе тая горкая кропля чагосьці ненавіснага мне? не, вы не падумайце, што я менск не люблю, бо гэта зусім не так; толькі у кожнай рэчы, да якой я адчуваю цягу, я бачу дзьве паловы: першая з'яўляецца цудоўнай, амаль бездакорнай, усім сваім існаваннем зачароўвае мяне, а другая палова - другі бок медалі - пачарствелая і ужо няпрыемная на смак. не патрэбна пытацца ў мяне чаму я разумею гэта так, бо усе мы розныя і кожны з нас мае свой непаўторны светапогляд.
звярнёмся да менску. знайшла я тры дні назад старую кнігу (83 года, калі казаць дакладна) пра горад, а там напісана амаль пра кожны будынак і прыкладзена шмат фотаздымкаў. першая мая думка была "вельмі прыгожа, ціха і залагоджана, пры гэтым і інфраструктура ёсць, а зараз што? кватэры будуюцца, гандлёвыя будынкі, а архітэктура плача кракадзілавымі слязамі - сучасныя наватары лічуць, то шкло апрыорі робіць будынак неверагодна асабістым і выдатным (ах, да хто з гэтым пагадзіцца!). адчынаюцца новыя ўстановы, кафэ, рэстараны, а большая часка з іх - незапакоенныя мясціны, якія кішаць ці агіднымі "вяршкамі грамадства", ці гэтак жа няпрыемныя для мяне хіпстарамі, што снуюць з боку ў бок і шукаюць каму б яшчэ даказаць свае нонканфармісцкія настроі. вось! па тратуары разгульваець  аднолькава (модна і прагрэссіўна, як жа) апранутая моладзь, такія ж сумбурныя дарослыя і да болю зачахлыя старыя. не вельмі прывабна гучыць, так? я жадаю любіць людзей, да, усіх без выключэння, але калі няспадзявана чую выпадковую размову мінакоў, то мне вельмі хочацца быць дзе-нібудзь далёка, дзе нікалі не было злых постсавецкіх стэрэатыпаў і такой аморфнасці да жыцця.
аморфнасць, во..гэта бяда страшнейшая за іншыя. не жадаюць яны ні працаваць, ні вучыцца, толькі гнісці у ўласных калавых масах. здаецца мне, што хістаюцца яні па свеце ды нічога не шукаюць: час каратаюць, дакладнее, выкідваюць час на звалку, як самае ненавіснае смецце.
што з табою здарылася, менск, дружа? навошта нам непатрэбныя будынкі і валідатары, калі ўсе на вачах памірает? ад мовы адказваюцца, адварочваюцца ад спроб энтузіастаў зрабіць добры тавар, таленавітыя асобы не палучаюць неабходный падтрымкі, музеі і тэтры адыходзяць у мінулае; зараз модна люта фапаць на забугровае, сваё не робяць, а таго, што ўсе-такі зроблена баяцца як агня. да і талерантнасць як праз зямлю правалілася.. толькі нянавісць і смутак у чалавечых абліччах. і славіўся калісьці горад чысцінёй, а зараз амаль кожны дробнае смецце сябе жа пад ногі кіне і пойздзе далей па сваім справам, як нічога і не было.
вельмі радуюся, калі бачу чалавека, што дапамагае іншаму, ці падбірае з мокрага асфальту нават выпадкова выпушчанаю паперку ці праяздны білет, які ідзе спакойна і не мае на твары таго напышлівага або незадаволенага выразу, які не турбуецца аб тым, што падумаюць людзі, а робіць бяскарыслівыя добрая справы нягледзячы на абставіны. чалавек, будзь чалавекам і ў беларусі. не гадзь пад сябе і пад другіх, рабі сваю будучыню лепшай за тое, што маеш зараз.

04 февраля 2015

час ідзе, а я чамусьці хвалююся. не магу прагнаць благое, усё толькі нагнятаецца. літары на паперы, пытальнікі насупраць лічб. ці гэта так патрэбна? ці гульня варта свеч? раблю памылкі ў простых словах, нескладнае ўсе, не жадаю...інакш трэба.. няма ні часу, ні моцу. 

нясмачная кава, сумота, дрымота..
пазалота..
зімовы роспач, марудны снег. а дробная частка мяне так ірвецца быць волнай, лятаць па далёкім краінам, блытаць па свеце, спрабаваць і горач і асалоду, адчуваць сабе жывой істотай, а не згусткам шэрага рэчыва. 
капаюць хвіліны, бягуць гадзіны, раніца, ноч - усё адно за акном: бяздушная шмазь, якая рэжа вачыма. вы толькі ўразуміце: матывацыі не хапіла! а дзе шукаць яшчэ, а? дзе?

выбачайце. сёння у мяне дурны настрой.

матывацыя - такая рэч складаная. то яе не знайсць нідзе, то яна на сподку з блакітнай аблямоўкай. крывёй па беламу льну змагацца буду, як і мае продкі, бо навошта я нарадзілася? как быць марнаваннем прастора? чорта з два! 

бгму. тема 3. раздел 2. задача 14. дано:

01 февраля 2015

прыйшоў гэты час звярнуцца да мовы, бо по-іншаму выказваць свае думкі не жадаю. пакуль я не прынесла да гэтай электронный паперы нічога вельмі важнага, акрамя свайго перахода да мовы продкаў. але я магу смела казаць, што ў маёй галаве целы карагод думак, якія ніяк не зходяцца ў адно дужае выказванне. пачакаем.